Міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў публічна паабяцаў, што ўсе супрацоўнікі МУС, які незаконна пабудавалі сабе катэджы пад Мінскам, будуць звольненыя з органаў.Маёмасць жа ўжо канфіскаваная на карысць дзяржавы.
Нагадаем, што два намеснікі міністра Аляксандр Шчурко і Віктар Філістовіч, начальнік дэпартаменту фінансаў і тылу Віктар Мельнікаў, начальнік дэпартаменту па міграцыі і грамадзянству Лідзія Іванчыкава былі вызваленыя ад займаемых пасад і залічаныя ў распараджэнне міністра Навумава.
«Мая віна ў гэтай справе адзначана папярэджаннем ад прэзідэнта», — сказаў У.Навумаў.
А ці не вельмі гэта мяккае пакаранне, пацікавіліся журналісты? «Я не з тых людзей, якія просяць сябе пакараць», — адказаў міністр.
Пацікавіліся ў Навумава і тым, ці дабудаваў ён свой катэдж. Так, дабудаваў.
Але крэдыту на 75 тысяч даляраў, узятага на будаўніцтва, яшчэ не сплаціў.
Фота Юліі Дарашкевіч





