26 студзеня ў Бруселі пройдзе сустрэча кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава з прадстаўнікамі еўраструктур — гэтак званай «тройкай»
(міністр замежных спраў краіны, якая старшынствуе ў ЕС, цяпер гэта Чэхія, вярхоўны прадстаўнік Савета ЕС і камісар ЕС па знешняй палітыцы).

Як паведамілі БелаПАН у чэшскім старшынстве ў ЕС, сустрэча запланавана ў межах пасяджэння міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза.

У прэс‑службах Савета ЕС і Еўракамісіі БелаПАН паведамілі, што пакуль занадта рана казаць аб тым, ці будзе браць удзел у «тройцы» вярхоўны прадстаўнік ЕС Хаўер Салана і еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Ферэра‑Вальднер.

МЗС Беларусі пакуль не каментуе інфармацыю.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0