Ілюстрацыйны здымак. 

Ілюстрацыйны здымак. 

Што азначае, калі на замежную структуру працуе намеснік кіраўніка Рады бяспекі? Праз гэты орган праходзіць уся стратэгічная інфармацыя, усё, што ідзе прэзідэнту і ад прэзідэнта. Пра такую ступень інфільтрацыі ў сакрэты іншай краіны можна толькі марыць.

Мець агента на ўзроўні афіцэра Генштаба ці начальніка ўпраўлення спецслужбы — гэта ўжо адзінкавы выпадак у барацьбе спецслужбаў. А на ўзроўні кіраўніка аховы прэзідэнта ці кіраўніка Рады бяспекі — гэта нешта ўнікальнае. Замежная структура патэнцыйна мела б практычна ўсю ўнутраную інфармацыю як асабістага, так і дзяржаўнага характару.

Не прыпомню, каб такога дабівалася нават «Масад» у крайне слабых афрыканскіх і арабскіх дзяржавах. Калі б такое здарылася, гэта быў бы проста правал.

Менавіта таму, што гэта поўны правал, то, калі б такое здарылася, публічнай інфармацыі пра такое не будзе.

Зрэшты, гэта быў бы лагічны правал. Доўгі час пры цяперашнім рэжыме не было ясна, дзе канчаецца Беларусь і пачынаецца Расія. Супрацоўнік ФСБ рабіўся кіраўніком КДБ, бывалі моманты, калі на чале ўсіх сілавых ведамстваў стаялі людзі, народжаныя не ў Беларусі. Грамадзян выхоўвалі і выхоўваюць у адназначным духу: «Беларус — значыць рускі чалавек. Беларусь і Расія — адно цэлае. Залежнасць ад Расіі — гэта і ёсць незалежнасць». У такой логіцы суверэнітэт Беларусі — выпадковасць і часовая з’ява, а праца на Расію — гэта нармальны фінальны стан.

Таму я б не здзівіўся, калі б такі правал некалі здарыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?