У міліцыю звярнуўся 44-гадовы інжынер-электрык аднаго з прадпрыемстваў горада. Ён распавёў, што каля 00:20 у парку імя Фрунзэ невядомы скраў у яго кашалёк, пашпарт і страхавое пасведчанне. Высветлілася, што дзейнічала цэлая кампанія: двое мужчын і 32-гадовая жанчына.

Угледзеўшы мужчыну, які выглядаў не надта цвярозым, жанчына з ім пазнаёмілася і прапанавала прагуляцца ў парку. Там ужо чакалі яе прыяцелі. Яны збілі пацярпелага і адабралі ягоныя рэчы.

Неўзабаве нападнікаў затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0