Работнiкамi Брагiнскай мiжрайiнспекцыi сумесна з супрацоўнiкамi «Палескага дзяржаўнага радыяцыйна‑экалагiчнага запаведнiка», вайскоўцамi в/ч 1242 i ветурачом Камарынскай ветлячэбнiцы праведзена праверка па факце гiбелi трох ласёў на рацэ Брагiнка ў Брагiнскiм раёне паблiзу мяжы з Украiнай.

Устаноўлена, што жывёлы пераходзiлi раку па лёдзе, правалiлiся i загiнулi ад пераахалоджання, паколькi не змаглi разламаць лёд каля берага.
Два ласi‑сяголеткi потым былi выцягнуты невядомымi з вады, разабраны i вывезены.

Пры даследаваннi тушы трэцяга лася i кiнутых паблiзу шкур ад разабраных жывёл агнястрэльных раненняў не знойдзена. Падчас следча‑аператыўных мерапрыемстваў выклiканай групай Брагiнскага РАУС частка вывезенага мяса была знойдзена ў жыхароў вёскi Гдзень.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0