Здарэнне адбылося каля 18:00 у суботу ў доме па вуліцы Юбілейная, піша 112.by.
Пажар пабачыў сусед, які і выклікаў ратавальнікаў. Калі пажарныя прыбылі на месца, яны пабачылі, што з акна дзіця просіць дапамогі.
Мама і малодшае дзіця былі ў краме
Звяно газадымаахоўнай службы пранікла ў кватэру праз аконны праём па аўталесвіцы. Дзяўчынка знаходзілася ў кухні, на падаконніку, яе спусцілі з аўталесвіцы.
Пажар лакалізаваны і ліквідаваны.
У выніку пажару агнём знішчаны гіраскутар, пашкоджаны падлога, закураны сцены і столь у кватэры.
Прычына пажару высвятляецца.





