Зборная Беларусі прайграла на чэмпіянаце свету па хакеі ў першым дывізіёне зборнай Карэі — 1:4.
Гэта другая параза беларусаў на турніры ў Нур-Султане, учора падапечныя Андрэя Сідарэнкі ў авертайме саступілі Казахстану.
Аднак дзякуючы перамозе Літвы над Карэяй беларусы выйшлі ў элітны дывізіён.
А вось літоўцы сёння з буйным лікам прайгралі Славеніі (0:9) і пакідаюць групу А першага дывізіёна.
Казахстан — 11 (4 гульні), Беларусь — 10 (5), Карэя — 9 (5), Славенія — 6 (5), Венгрыя — 3 (4), Літва — 3 (5).





