Следчы камітэт на сваёй старонцы ў YouTube апублікаваў відэа эвакуацыі пасажыраў з палаючага самалёта ў Шарамеццеве.
На кадрах бачна, што ўся задняя частка самалёта ахоплена моцным полымем. З пярэдніх дзвярэй выпушчаныя аварыйныя трапы, з якіх спускаюцца людзі і ўцякаюць у бок ад агню. Паралельна ўзгаранне пачынаюць тушыць два пажарных аўтамабіля.