«Я быў адзіны з гэтай групы, хто быў у іншым аўтамабілі. Сам у здарэнні не ўдзельнічаў. Фізічна здаровы, маральна цяжка. Двое загінулых былі маімі сябрамі. Частка людзей з траўмамі адмовіліся ад шпіталізацыі, мы цяпер арганізуем трансфер.

Вельмі патрэбныя людзі, хто можа дапамагчы з дастаўкай пацярпелых у Беларусь.

У нас ёсць 18 гатовых да транспартоўкі турыстаў, якіх трэба транспартаваць. Як паедуць 16 з іх, мы вызначыліся. 

Ёсць 2 чалавекі, якім трэба дапамагчы ў вяртанні ў Беларусь у бліжэйшы час.

Таксама неабходна транспартаваць целы загінулых. Але тут хутчэй патрэбна матэрыяльная дапамога. 

Гэтак жа, ёсць 3, магчыма 4 чалавекі, якім патрэбна дапамога будзе, але там людзі не будуць прыдатныя да транспартавання месяц мінімум, і не ва ўсіх ёсць медыцынская страхоўка, так што там таксама хутчэй дапамога патрэбна не транспартам, а рублём.

Па пытаннях кантактнай інфармацыі можна звяртацца да мяне «УКантакце». 

Тыя хто могуць ехаць самастойна, паедуць заўтра-паслязаўтра. Аднак, ёсць хворыя ў цяжкім стане, каго нельга транспартаваць зараз. У іх цяжкія траўмы спіны і пераломы таза, іх будзем вывозіць пазней. Вось пакуль незразумела, якім чынам іх дастаўляць у Беларусь. Група добра арганізаваная. Хворым мы завезлі усё неабходнае, падтрымліваем іх», — распавёў Максім Каралеўскі. 

У Карпатах па віне п'янага кіроўцы грузавік з беларусамі зляцеў з 40-метровага абрыву

Сталі вядомыя імёны беларусаў, якія загінулі у Карпатах ФОТЫ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?