Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў у панядзелак, 6 мая, што Крэмль сочыць за сітуацыяй у Казахстане і Беларусі ў сувязі з адсутнасцю дазволу на правядзенне акцыі «Несмяротны полк».

«Мы, безумоўна, вельмі ўважліва сочым за гэтай інфармацыяй. Не заўсёды зразумела, пра што канкрэтна ідзе гаворка, пра чые рашэнні, што прывяло да такіх рашэнняў. Так што мы не спяшаемся рабіць нейкія высновы паспешлівыя», — сказаў ён.

«Несмяротны полк» — гэта акцыя, якая нарадзілася ў глыбінцы Расіі, калі людзі сталі выходзіць на 9 Мая з партрэтамі сваякоў, што загінулі ў часы Другой сусветнай вайны. Праўда, потым добрую па пасыле акцыю перахапіла расійская прапаганда. У выніку «Несмяротны полк» пераўтварыўся ў дэманстрацыю сілы «рускага свету».

Летась на «Несмяротны полк» у Мінску выйшла 1500 чалавек. Было шмат людзей з партрэтамі Сталіна, у майках «ДНР» і «Ветлівыя людзі». Фактычна, гэта была найбуйнейшая вулічная акцыя «рускага свету» за апошняе дзесяцігоддзе.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0