Футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева судзяць за напад на кіроўцу вядучай «Першага канала» і чыноўніка, перадае РБК.

Форварду «Зеніта» Аляксандру Какорыну і яго брату Кірылу пракурор папрасіла прысудзіць да аднаго году і шасці месяцаў кожнаму. Для паўабаронцы «Краснадара» Паўла Мамаева пракурор папрасіла пакаранне ў адзін год і пяць месяцаў агульнага рэжыму, столькі ж для футбаліста аматарскай лігі Аляксандра Пратасавіцкага.

Дзяржабвінаваўца падкрэсліла, што пацярпелыя Віталь Салаўчук, Дзяніс Пак і Сяргей Гайсін не настойвалі на суровым пакаранні для футбалістаў і не прад'яўлялі да іх грамадзянскага пазову.

Спартсменаў абвінавачваюць у хуліганстве і наўмысным нанясенні лёгкай шкоды здароўю.

8 кастрычніка 2018 гадоў ў Маскве яны цягам адной раніцы збілі кіроўцу вядучай «Першага канала» Салаўчука, а таксама збілі ў кавярні дырэктара дэпартамента Мінпрамгандлю Расіі Пака і кіраўніка кампаніі НАМІ Гайсіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0