Кіроўца і тры пасажыры пацярпелі ў аварыі, якая адбылася ўвечары 5 мая непадалёк ад вёскі Саўчанкі Мёрскага раёна на аўтадарозе Дзісна—Шаркаўшчына, паведамілі ў Віцебскай ДАІ.
У выніку ДТЗ 23-гадовая кіроўца, яе 4-гадовая дачка, а таксама 51-гадовая жанчына і 28-гадовы мужчына атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі дастаўленыя ў бальніцу.
Дзяўчынка знаходзілася ў дзіцячых крэсле і была прышпіленая рамянямі бяспекі.