Выбухі на складах з боепрыпасамі ў Чарнігаўскай вобласці і пажар адбываліся з 9 па 24 кастрычніка 2018 года. Фота: informator.ua
«Супрацоўнікі вайсковай контрразведкі СБУ папярэдзілі падрыхтоўку спецслужбамі РФ тэрарыстычнага акту на адным з арсеналаў Узброеных сіл Украіны, на якім захоўваюцца стратэгічныя запасы найноўшых ракет і боепрыпасаў», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.
На пачатку 2019 года расійскія спецслужбы завербавалі супрацоўніка арсенала з выкарыстаннем псіхалагічнага ўздзеяння і ціску, «пагражаючы бяспецы сваякоў служачага, якія пражываюць на часова акупаваных тэрыторыях Данбаса».
«Перад работнікам арсенала былі пастаўленыя задачы па зборы і перадачы інфармацыі… Атрыманую інфармацыю краіна-агрэсар планавала выкарыстаць для дыверсій на стратэгічным вайсковым аб'екце для падрыву абараназдольнасці Украіны», — адзначылі ў СБУ.
Завербаванаму ўкраінцу абяцалі матэрыяльную дапамогу і грамадзянства Расіі з афармленнем пенсіі, яго таксама забяспечылі сродкамі сувязі для перадачы інфармацыі.
«Каардынацыю яго дзейнасці куратары ажыццяўлялі з тэрыторыі РФ праз інтэрнэт. Дзякуючы своечасоваму рэагаванню супрацоўнікаў вайсковай контрразведкі СБУ ўдалося папярэдзіць ўцягванне ўкраінскага грамадзяніна ў супрацьпраўную дзейнасць на шкоду нацыянальным інтарэсам Украіны», — падкрэслілі ў СБУ.
За апошнія чатыры гады ў Украіне узрываліся некалькі арсеналаў, нагадвае gordonua.com.
29 кастрычніка 2015 года загарэліся склады Мінабароны ў горадзе Сватава Луганскай вобласці, дзе знаходзілася каля 3,5 тыс. тон боепрыпасаў.
23 сакавіка 2017 года пачаліся выбухі на арсенале боепрыпасаў у Балаклее Харкаўскай вобласці.
26 верасня 2017 года — на арсенале ў Калінаўцы пад Вініцай.
У ноч на 9 кастрычніка 2018 года пачалі выбухаць боепрыпасы пад Ічняй ў Чарнігаўскай вобласці, 24 кастрычніка пажар на тэрыторыі арсенала быў ліквідаваны.