Параметрычны рэгістратар згарэлага ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева самалёта атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні і трапіў пад інтэнсіўнае тэмпературнае ўздзеянне. Гукавы рэгістратар знаходзіцца ў здавальняючым стане, паведамляе РБК.

Спецыялісты Навукова-тэхнічнага цэнтра скапіявалі палётную інфармацыю і падрыхтавалі яе для расшыфроўкі і аналізу.

Камісія па расследаванні паабяцала даць папярэднюю справаздачу аб выніках працы ў 30-дзённы тэрмін з аператыўнымі рэкамендацыямі па бяспецы палётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0