У расійскім Пяцігорску выхаванцы дзіцячых садкоў горада ў вайсковай форме ўзялі ўдзел у парадзе «дашкольных войскаў».
Адзначаецца, што ў шэсці ўзялі ўдзел больш за 500 дзяцей, якія маршыравалі ў форме пяхотнікаў, танкістаў, лётчыкаў, маракоў, артылерыстаў і медсясцёр па плошчы ля вечнага агню.
«Чым раней пачынаецца патрыятычнае выхаванне — тым здаравейшае грамадства. Гэта не проста вясёлая гульня», — заявіла начальніца мясцовага упраўлення адукацыі Наталля Васюціна.
Паведамляецца, што дзіцячы хор выканаў «Кацюшу», а на парадзе «дашкольных войскаў» прысутнічалі таксама ветэраны, сябры руху «Юнармія» і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, улады, а таксама педагогі і бацькі дзяцей.