У сувязі з правядзеннем генеральных рэпетыцый святочных мерапрыемстваў 8 мая з 11.00 да 12.00 у раёне плошчы Перамогі магчыма часовае абмежаванне руху транспарту, паведамляе УДАІ Мінгарвыканкама.
Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў быць уважлівымі і выконваць указанні супрацоўнікаў ДАІ, якія будуць рэгуляваць рух на гэтым участку, а таксама ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршрутаў руху.