Кіраўнікі ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта прынялі 15 студзеня план па лібералізацыі эканомікі.

Пра гэта журналістам паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур перад пачаткам пасяджэння Рэспубліканскага клуба дырэктароў.

План уключае 52 мерапрыемствы, што ўвайшлі ў 12 асноўных блокаў.

«Гэты дакумент закліканы працягнуць працэс крокаў ураду па стварэнні прававога поля для больш простага і ўраўнаважанага вядзення бізнэсу», — адзначыў А.Тур.

Сярод асноўных блокаў плана ён назваў:

заяўніцкі прынцып стварэння прадпрыемстваў, зняццё адміністрацыйных бар’ераў, спрашчэнне працэдур сертыфікацыі, вузгадненняў з санітарнымі, супрацьпажарнымі інспекцыямі.

У плане таксама адлюстраваныя тэмы ўдасканалення падаткаабкладання, мытнага афармлення і кантрольнай дзейнасці, маёмасных і зямельных дачыненняў, развіцця фінансавага рынку, інвестыцыйнай дзейнасці, цэнавага і антыманапольнага рэгулявання, развіцця самазанятасці насельніцтва, стымулявання рынку працы, рэгулявання грашова‑крэдытных адносін у банкашскай сферы і г.д.

Сярод мерапрыемстваў — усталяванне долі малых прадпрыемстваў для ўдзелу ў дзяржаўных закупках, зняцце абмежаванняў на імпарт рыбы і інш.

А. Тур адзначыў, што «пасля правядзення ў пачатку году дэвальвацыі несумленныя прадаўцы не толькі імпартнага, але і айчыннага тавару сталі накручваць цэны». «Гэта сведчыць пра тое, што пры лібералізацыі павінна расці і сацыяльная адказнасцб бізнесу», — мяркуе ён.

на думку А. Тура,

«у першым квартале гэтага году ўжо павінны з’явіцца станоўчыя вынікі рэалізацыі дадзенага плана».
«Гэтыя мерапрыемствы — не канчатковыя, і яны скіраваныя на папярэджанне негатыўных наступстваў крызісу і мінімізацыю яго наступстваў», — падкрэсліў ён.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0