Традыцыйна перад 9 Мая Брэсцкую крэпасць наведваюць тысячы турыстаў з Расіі. «Расійскі сезон» расцягваецца на ўсю першую дэкаду месяца. Ён прыносіць добры даход аграсядзібам, гатэлям, казіно, а таксама проста прадпрымальным маладым людзям.

Напярэдадні Дня Перамогі ў Брэсцкай крэпасці — пік турыстычнага сезона.

На паркоўцы перад уваходнай брамай малады хлопец гандлюе «сімволікай перамогі»: чырвонымі сцяжкамі з «георгіеўскім» фальклорам, магніцікамі і пілоткамі.

Малады прадпрымальнік (справа) размясціў свой тавар у старым «Мерсэдэсе» на паркоўцы каля Брэсцкай крэпасці. Пажылы турыст купіў у яго пілотку.

Сабекошт гэтага шырспажыву капеечны, але турысты не шкадуюць грошай у сімвалічным месцы.

Малады берасцеец займаецца разносным гандлем у крэпасці.

Гандаль вядзецца без чэкаў і касавых апаратаў, бо ніхто не будзе правяраць прадаўцоў у «святым для кожнага савецкага чалавека месцы».

Хадавы тавар сёлета — пілоткі часоў вайны.

Улады Беларусі сочаць за тым, каб у публічнай прасторы гарадоў, у тым ліку і Брэста, дамінавала беларуская сімволіка, у тым ліку «кветка мірнага жыцця» — яблыневы цвет на фоне беларускага сцяга. Але расійскім турыстам ніхто не перашкаджае выказваць свае пачуцці, хоць па начах георгіеўскія стужкі ціха здымаюць.

Расійскія турысты павязваюць купленыя георгіеўскія стужкі на помнікі ў крэпасці. Уначы іх ціха здымаюць, каб не дапусціць палітызацыі мемарыяла.

Для пабудовы Брэсцкай крэпасці ў ХІХ ст. расійскія ўлады знеслі стары — гатычны і барочны Берасць — у тым ліку замак і Мікалаеўскую царкву, у якой у 1596 годзе была заключаная Берасцейская унія. У 1941 годзе шматлікі гарнізон крэпасці ў першыя ж гадзіны вайны аказаўся ў нямецкім акружэнні і некалькі тыдняў абараняўся (сам горад Брэст немцы захапілі за некалькі гадзін). Пасля вайны савецкія ўлады надалі крэпасці званне «крэпасць-герой». У цытадэлі быў створаны мемарыял, для стварэння большага эфекту некаторыя будынкі знеслі да стану руін. Такі лёс напаткаў, у прыватнасці, Белы палац — былы ўніяцкі базыльянскі манастыр, у якім у 1918 годзе быў падпісаны Берасцейскі мір. Мемарыял Брэсцкай крэпасці стаў помнікам трагізму першых месяцаў вайны, калі абяскроўленая сталінскімі рэпрэсіямі армія толькі цаной жахлівых страт спыніла наступ нацыстаў. 

Турысты робяць сэлфі каля галоўнага ўваходу ў савецкі мемарыял.

Экскурсанты запаўняюць мост перад Холмскімі варотамі крэпасці.

Будзёнаўкі, куфайкі і нават копіі аўтаматаў — асартымент у Брэсцкай крэпасці.

Некаторыя турысты з Расіі апранаюцца ў форму часоў вайны.

Альпіністы мыюць ад лішайнікаў галоўны манумент Брэсцкай крэпасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?