Вялікабрытанія павінна будзе ўзяць удзел у выбарах у Еўрапарламент, бо ўжо відавочна, што не хопіць часу для ратыфікацыі пагаднення аб выхадзе з ЕС у парламенце, паведамляе BBC.

Галасаванне прызначана на 23 мая, але прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй заяўляла, што Вялікабрытаніі не прыйдзецца браць удзел, калі дэпутаты зацвердзяць пагадненне аб Brexit.

Але сёння міністр па справах урада Дэвід Лідынгтан заявіў, што, на жаль, «не атрымаецца завяршыць гэты працэс» да даты, калі Вялікабрытанія абавязана ўзяць удзел у выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0