Паліцэйскі забіў сябе ў туалеце каля Краснай плошчы ў Маскве
У цэнтры Масквы знойдзены нежывы супрацоўнік паліцыі з агнястрэльнай раненнем, паведамляе агенцтва ТАСС.
Цела 23-гадовага паліцыянта знайшлі ў ноч на 8 мая ў грамадскім туалеце насупраць Гістарычнага музея каля Краснай плошчы ў самым цэнтры Масквы.
Паводле папярэдніх звестак, паліцэйскі застрэліўся з уласнага табельнага пісталета.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ