Новаабраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у Дзень памяці і прымірэння, які Украіна адзначае 8 мая, пажадаў украінцам міру і адзінства.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, апублікаваўшы фатаграфію, на якой стаіць з сувязной Украінскай паўстанцкай арміі і капітанам марской пяхоты ВМФ СССР.

«Іван Анікеевіч Залужны. 10 мая яму споўніцца 101 год. Капітан першага рангу марской пяхоты ВМФ СССР, удзельнік Другой сусветнай вайны. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. Страціў адзінага ўнука — Івана Гутніка-Залужнага — падчас вайны ў Данбасе», — расказаў Зяленскі аб мужчыне.

«Праскоўя Васілеўна Зелянчук-Пацяк. У 13 гадоў стала сувязной у УПА. Перадавала інфармацыю, правіянт, вязала швэдры», — дадаў ён.

Зяленскі напісаў, што ў Дзень памяці і прымірэння мы шануем усіх і схіляемся перад усімі, хто змагаўся супраць нацызму і загінуў за Украіну ў гады Другой сусветнай вайны.

«Перад кожным, хто аддаў сваё жыццё дзеля міру. Міру, які сёння так трэба Украіне. Міру, зарукай якога стане адзінства ўсіх украінцаў», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0