На прэзідэнцкіх выбарах і ў рэферэндумах за тры дні датэрмінова прагаласавалі крыху больш за 90 700 чалавек, або 3,74% усіх выбаршчыкаў, паведаміла ў чацвер Галоўная выбарчая камісія (ГВК) Літвы, піша delfi.lt.

Жыхары Нерынгі, Бірштонаса і Палангі былі самымі актыўнымі ў датэрміновым галасаванні - адпаведна 17,05%, 7,38% і 7,11% выбаршчыкаў. Найменшую колькасць выбаршчыкаў было ў Віленскім (1,76%), Шальчынінкайскім (1,78%) і Шаўляйскім (1,92%) раёнах.

На апошніх прэзідэнцкіх выбарах у 2014 г. у першыя два дні папярэдняга галасавання сваю волю выказалі 2,97% выбаршчыкаў, але тады папярэдняе галасаванне праводзілася ўсяго два дні.

Нагадаем, у Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2015 года за чатыры дні датэрмінова прагаласавалі 28% выбаршчыкаў. На мінулых выбарах у 2010 г. за пяць дзён датэрмінова прагаласавалі 23,1%, на выбарах-2006 — 31,3%.

На пасаду прэзідэнта Літвы прэтэндуюць 9 кандыдатаў: сацыял-дэмакрат Вітніс-Повілас Андрукайціс, філосаф Арвідас Юазайціс, еўрапарламентарый Валянцінас Мазуроніс, эканаміст Гітанас Наўседа, дэпутат Міндаўгас Пуйдокас, дэпутат Наглис Пуцейкіс, кандыдат «сялян», прэм'ер-міністр Саўлюс Сквярняліс, кансерватар Інгрыда Шыманіце, еўрапарламентарый Вальдэмар Тамашэўскі.

Выбары пройдуць 12 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0