Прадстаўнікі і кіраўнікі дзяржаў постсавецкіх рэспублік павінны часцей збірацца на Дзень Перамогі ў Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка,

перадае БелТА.

«9 Мая — гэта свята ўсіх, і перш за ўсё беларусаў. Таму на гэтай святой зямлі, напэўна, мы ўсе павінны часцей збірацца — прадстаўнікі былых савецкіх рэспублік і нават кіраўнікі дзяржаў, каб пакланіцца гэтай святой зямлі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Каментуючы развагі ў некаторых СМІ аб ягонай адмове ехаць на святочныя мерапрыемствы ў Маскву, Лукашэнка адзначыў: «Я не магу сказаць, што ніхто не прыехаў.

Калі б расіяне ці кіраўніцтва Расіі кагосьці запрасілі, а яны адмовіліся, то гэта было б «не прыехаў». Але што тычыцца нас: па-першае, мяне ніхто не запрашаў сёння ў Маскву, па-другое, нават калі б запрасілі, было б складана развесці гэтыя мерапрыемствы».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што не можа прапусціць святкаванне Дня Перамогі ў Мінску. На яго думку, калі б ён не наведаў ўрачыстыя мерапрыемствы ў беларускай сталіцы, у людзей з'явілася б шмат пытанняў.

«І ў вас, людзей, дасведчаных у палітыцы. А што людзі б сказалі, беларусы?» — спытаў ён.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што беларускі бок на святочных мерапрыемствах у Расіі прадстаўлена вельмі шырока — як простымі людзьмі, так і чыноўнікамі. Ён прывёў у прыклад губернатара Мінскай вобласці: Анатоль Ісачэнка нядаўна наведаў сваю радзіму ў Бранскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?