У гэтым сезоне БАТЭ, у адрозненне ад «Валенсіі», выйграў у «Арсенала» дома. Але лонданскі клуб дабраўся да фіналу, фота з твітара Лігі Еўропы

У гэтым сезоне БАТЭ, у адрозненне ад «Валенсіі», выйграў у «Арсенала» дома. Але лонданскі клуб дабраўся да фіналу, фота з твітара Лігі Еўропы

У чацвер прайшлі матчы ў адказ паўфіналаў Лігі Еўропы.

«Арсенал» у гасцях перамог «Валенсію» 4:2. Хет-трык у П'ера-Эмерыка Абамеянга. У першай гульні «кананіры» таксама перамаглі — 3:1.

А вось у матчы «Чэлсі» — «Айнтрахт» справа дайшла да пенальці: І першы, і другі паядынкі скончыліся з лікам 1:1, а ў серыі пенальці мацнейшым аказаўся «Чэлсі». Кепа Арысабалага адбіў два ўдары немцаў — 4:3.

Адметна, што і з «Чэлсі», і з «Арсеналам» ў гэтым сезоне Лігі Еўропы гуляў БАТЭ.

Фінал — 29 мая ў Баку.

Нагадаем, што ў фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць таксама два англійскія клубы: «Ліверпуль» і «Тотэнхэм». Тут фінал — 1 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0