Прайшоў яшчэ адзін тур, і ў табліцы зноў усё пераблыталася. У дуэлі лідараў «Шахцёр» перайграў «Іслач» і, дзякуючы паразе БАТЭ, аднаасобна прапісаўся на першым радку.
Чарговы канфуз барысаўцаў у Гарадзеі (БАТЭ у чэмпіянаце ніяк не можа здабыць перамогу ў гэтым мястэчку) таксама дапамог падняцца на другі радок брэсцкаму «Дынама», якое нарэшце перамагло.
Яшчэ больш доўгачаканыя перамогі здабылі «Слуцк» і «Віцебск». Проста ўявіце сабе: 14 тураў каманда са Слуцка не магла нікога адолець, а тут трапіўся вярняк у выглядзе мінскага «Дынама». Варта нагадаць Раману Піліпчуку пра даўнюю майскую традыцыю звальняць трэнераў.
Роспач мінскага «Дынама». Фота: ФК «Дынама-Мінск».
Віцебчукі ж перамаглі «Гомель», ад дзёрзкасці якога не засталося амаль нічога. Ад зоны вылету, дзе цяпер знаходзяцца мінскае «Тарпеда» і «Мінск», паўднёвую каманду аддзяляюць усяго два балы.
Цяпер пра матчы наступнага тура.
«Славія» — «Мінск»
- 10.05, 17:30. Мазыр, стадыён «Юнацтва»
- Каэфіцыенты: «Славія» (перамога) — 2.03; нічыя — 3.24; «Мінск» (перамога) — 3.72
Мазырчукі ў няпростым матчы перамаглі ў «Энергетыка-БДУ» і знаходзяцца ў сярэдзіне табліцы. Але ў ніжэйшай частцы шчыльнасць вельмі высокая, і любая страта можа каштаваць вельмі дорага.
Пра праблемы «Мінска» мы ўжо згадвалі. Каманда пасля чатырох нічыіх запар два матчы прайграла, моцна збіўшыся з жартаўлівага плану «28 нічыіх і 2 перамогі над Брэстам». Таму трэба наганяць. Але наўрад ці гэта адбудзецца ў Мазыры.
Прагноз «НН»: »Славія» не саступіць.
«Іслач» — «Энергетык-БДУ»
Пасля паразы ад «Шахцёра» ў чэмпіянаце Віталь Жукоўскі вярнуўся да вытокаў і выдаў вогненны спіч падчас прэс-канферэнцыі. Дзе паспрабаваў абараніць суддзяў, якім, «відаць, захацелася, каб наш футбол стаў крыху лепшым», і пакрытыкаваў за някемлівасць футбольных функцыянераў.
«Энергетык» ужо аднойчы зведаў смак крыві фаварытаў і яўна не праміне зняць яшчэ адзін скальп. Таму на «Камвольшчыку» варта чакаць цікавай гульні.
Прагноз «НН»: тотал большы за 2.5.
«Дняпро» — «Нёман»
У шостым туры новая магілёўская каманда здабыла першую ў сваёй гісторыі перамогу. Пацярпелі мінскія «аўтазаводцы».
Дзмітрый Падстрэлаў святкуе пераможны гол у браму «Тарпеда». Фота: ФК «Дняпро».
Наперадзе — цяжэйшае выпрабаванне ў выглядзе гарадзенскага «Нёмана». Каб аддаляцца ад зоны вылету, трэба зноў набіраць балы, але гэта будзе амаль неверагоднай задачай.
Прагноз «НН»: »Нёман» пераможа.
«Дынама-Брэст» — «Гарадзея»
- 11.05, 19:00. Брэст, ДАСК «Брэсцкі»
Традыцыйны стартавы спад у «Гарадзеі», здаецца, мінуў, і каманда Сяргея Яромкі, спадзяёмся, не будзе больш захрасаць у багне дна турнірнай табліцы.
«Дынамаўцам» жа трэба быць асцярожнымі: яны ўжо згубілі дастаткова балаў у гульні з андэрдогамі, а ў папярэдняй гульні былі вымушаныя адыгрывацца па ходзе матча з «Мінскам».
Прагноз «НН»: »Дынама» пераможа.
«Тарпеда-БелАЗ» — «Слуцк»
- 11.05, 20:45. Жодзіна, стадыён «Тарпеда»
Пад доўгія майскія выхадныя случчакам трапілася і чыста футбольнае свята — іх каманда нарэшце перамагла. І не абы-каго, а мінскае «Дынама».
Але парадаваліся — і хопіць. Бо наперадзе — выправа ў Жодзіна, дзе «Слуцк» яшчэ ніколі не перамагаў. Вадзім Скрыпчанка яўна ведае, як можна скарыстацца слуцкімі кадравымі праблемамі, таму Віталю Паўлаву трэба прыкласці ўвесь свой трэнерскі талент, каб прадоўжыць прыемную серыю «бела-сініх».
Прагноз «НН»: «Тарпеда» пераможа.
«Дынама-Мінск» — «Гомель»
- 12.05, 15:30. Мінск, стадыён «Трактар»
Матч двух галоўных лузераў апошніх тураў. На старце каманды дэманстравалі дыяметральна розны футбол, здабываючы станоўчыя вынікі, але капітальна забуксавалі.
Яшчэ адной паразы Раману Піліпчуку яўна больш не даруюць. А «Гомель» знаходзіцца за два балы ад зоны вылету. Таму перамагаць трэба абедзвюм камандам.
Але шмат галоў чакаць не варта.
Прагноз «НН»: тотал меншы за 2.5.
«Віцебск» — «Шахцёр»
- 12.05, 17:30. ЦСК «Віцебскі»
За два тыдні да фіналу Кубка Беларусі адбудзецца ягоная генеральная рэпетыцыя ў межах чэмпіянату Беларусі.
«Шахцёр» вярнуўся на першы радок, а «Віцебск» пасля выхаду ў фінал здабыў і першую перамогу ў лізе. Летась віцебчукі дома перамагалі ў салігорцаў, чаму б і сёлета не паўтарыць?
Прагноз «НН»: «Віцебск» не саступіць.
БАТЭ — «Тарпеда-Мінск»
- 12.05, 19:30. Барысаў-Арэна
Пасля неблагога старту «аўтазаводцы» забуксавалі — тры паразы ў апошніх турах. Трасе і БАТЭ: дзве паразы ў шасці турах — гэта мнагавата.
Але, на нашую думку, вялікіх праблем у барысаўцаў у нядзелю не будзе.
Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!
Тым больш Марафон прапануе выдатную магчымасць для ўсіх новых кліентаў зрабіць бяспройгрышную першую стаўку. Каб зрабіць гэта, трэба зарэгістравацца на сайце і ўвесці промакод START. Зычым поспехаў!