Фота NY Times

Фота NY Times

Аэробус А‑320 рабіў рэйс з нью‑ёрскага аэрапорта Ла Гуардыя ў Шарлот (штат Паўночная Караліна), як праз хвіліну пасля вылету ў рухавік трапілі птушкі, і экіпаж ажыццявіў экстранную пасадку на ваду.

Большасць пасажыраў былі выратаваныя з крылаў самалёта, некаторых выцягнулі з вады выратавальнікі.

Мэр Нью‑Ёрка Майкл Блумберг выказаў сваё захапленне камандзіру экіпажу Чэслі Саленбергеру за «майстэрскую пасадку». Губернатар штату назваў падзею «гудзонскім цудам».

***

Паводле словаў карэспандэнта Бі‑Бі‑Сі ў Нью‑Ёрку Грэга Вуда, экіпаж насамрэч прадухіліў катастрофу.

Пасажырскі лайнер здзейсніў пасадку на ваду, практычна пасярод хмарачосаў Манхэтэна, але ніхто не загінуў.

У аднаго з пацярпелых зламаныя дзве нагі, яшчэ 78 чалавек з нязначнымі раненнямі атрымалі дапамогу.

***

Як паведамілі ў авіякампаніі US Airlines, якой належыць самалёт, рэйс 1549 вылецеў з Нью‑Ёрка ў Шарлот (Паўночная Караліна у 15:03 у чацвер паводле мясцовага часу.

Менш чым праз хвіліну пасля узлёту, пілот паведаміў пра «двайное сутыкненне з птушкамі» і папрасіў дазвол на экстранную пасадку, але яшчэ праз пару хвілін сеў пасярод ракі Гудзон.

Цягам наступных хвілін да месца аварыі сталі падыходзіць ратавальнікі на лодках, на якіх змаглі выратаваць пасажыраў, што выйшлі на крылы самалёта ў выратавальных камізэльках. Цячэнне ў вусці Гудзона вельмі моцнае, а тэмпература паветра склададала ‑7°С.


Пілот-герой Чэслі Саленбергер

«Мы доўга размаўлялі з пілотам. Пасля таго, як пасажыры выйшлі, ён двойчы прайшоўся па салоне, каб упэўніцца, што ніхто не застаўся ўнутры», ‑‑ зазначыў мэр Нью‑Ёрка Майкл Блумберг.

Стэфані Начмэн, якая працуе на Манхэтэне ў адным з неьбасягаў на Таймс‑сквэр, распавяла, што бачыла пасадку самалёта. «Яна не была нейкай хаатычнай ці вар’яцкай — усё выглядала так, нібыта самалёт прызямліўся на ўзлётную паласу».

Пілот аэробуса, што паспяхова прывадніўся на Гудзон, Чэслі Саленберг. Трэці выпускнік Акадэміі ВПС зША з саракагадовым стажам. Улады Нью‑Ёрка ўжо назвалі яго героем.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0