У сяміхвілінным роліку гучыць музыка па матывах беларускіх мелодый і беларускамоўная песня пра міліцыю. Пачынаецца ўсё з беларускіх краявідаў, а далей супрацоўнікаў міліцыі знялі ў знакавых месцах розных беларускіх гарадоў.

Пачынаецца ролік са слоў «Закон, народ, Айчына». Першая частка — гэта прыгожыя кадры звяроў (рысі, совы, зубры), захапляльныя беларускія краявіды і гістарычная сцэнка, як бацька вучыць сына быць ваяром і абаронцам.

У другой частцы дэманструюцца кадры сучаснасці беларускай міліцыі, а таксама гучыць беларускамоўная кампазіцыя ў выкананні аркестра МУС.

«Міліцыі спакон вякоў было наканавана сваёй Радзіме служыць самааддана. Да Беларусі, да людзей любоў у сэрцы хай жыве», — пачынаецца спеў.

Шмат кадраў, дзе міліцыя на фоне Лідскага і Мірскага замкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?