Амерыканскі рэжысёр і каскадзёр Чад Стахелскі паведаміў у інтэрв'ю Yahoo Movies, што сёстры Лана і Лілі Вачоўскі займаюцца працягам фільма «Матрыца».

«Я вельмі шчаслівы, што Вачоўскі не проста робяць «Матрыцу», але пашыраюць тое, што мы ўсе любілі», - сказаў Чад Стахелскі. Ён не змог удакладніць, ці выступаюць сёстры Вачоўскі ў якасці рэжысёраў новага фільма. «Я не ўпэўнены на конт Ланы», - сказаў ён.

Чад Стахелскі адзначыў, што будзе гатовы пайсці працаваць каскадзёрам у новым фільме. У арыгінальнай трылогіі ён быў дублёрам выканаўцы галоўнай ролі Кіану Рыўза.

У сакавіку 2017 года аб перазагрузцы «Матрыцы» паведаміла выданне The Hollywood Reporter, спаслаўшыся на крыніцы. Тады не паведамлялася, ці ўдзельнічаюць Вачоўскі ў праекце.

Антыўтопія «Матрыца» выйшла на экраны ў 1999 годзе. У 2003 годзе выйшлі два сіквелы фільма: «Матрыца: Перазагрузка» і «Матрыца: Рэвалюцыя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0