Легкавік трапіў пад грузавы цягнік у Ратамцы Мінскага раёна. ДТЗ адбылося сёння ў 4.00.
Тэлеграм-канал «Транспартная Беларусь»
30-гадовы кіроўца на Ford Mondeo рухаўся па вул. Карыцкага Пры закрытым шлагбауме і працуючым гукавым сігнале ён выехаў на чыгуначны пераезд і трапіў пад грузавы цягнік. Кіроўца легкавіка загінуў на месцы.
Мужчына быў нецвярозы. Улічваючы, што яго выкінула з машыны, ДАІ не выключае, што ён быў не прышпілены.
Машыніст цягніка не пацярпеў, але рух цягнікоў і электрычак быў затрыманы.