Амерыканская актрыса Пэгі Ліптан, якая выканала ролю Нормы Дженінгс у серыяле «Твін Пікс», памерла ад раку на 73-м годзе жыцця.
Інфармацыю пра смерць артысткі пацвердзілі яе дочкі.
Ліптан атрымала вядомасць пасля ролі ў серыяле «Атрад «Стылягі», які выходзіў у 1968-1973 гадах. За гэтую працу ёй была прысуджана прэмія «Залаты глобус».
Актрыса грала ў серыяле «Твін Пікс» у 1990-х гадах і ў 2017-м, калі выйшаў яго трэці сезон.
Норма Дженінгс была гаспадыняй закусачнай «Дабл Р», закахана ў Эда Хёрлі. Заснавала сістэму дастаўкі гарачай ежы састарэлым і інвалідам (абед на колах). У маладосці выйграла конкурс прыгажосці «Міс Твін Пікс».