Каля 100 чалавек выйшлі на плошчу Леніна ў Берасці 12 траўня, каб «пакарміць галубоў» — традыцыйную акцыю пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, перадае Радыё Рацыя.

Побач з пратэстоўцамі на плошчы адбывалася рэпетыцыя сустрэчы алімпійскага агню да Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у чэрвені ў Беларусі, таму больш за палову тэрыторыі было агароджана.

Міліцыянты ў гукаўзмацняльнік папярэдзілі людзей, што арганізатараў незаконнага мітінгу прыцягнуць да адказнасці. Акрамя міліцыянтаў за пратэстам назіралі каля 10 чалавек у цывільным, некаторыя вялі здымкі пратэстоўцаў.

Пасля людзі рушылі па Пушкінскай на Савецкую і разышліся каля ЦУМа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0