У французскім Руане ў пятніцу распачаўся суперфінал хакейнага Кантынентальнага кубка.

У турніры бяруць удзел чатыры клубы:

мінскі «Керамін», славацкі «Марцін», італьянскі «Бальцана» і гаспадары спаборніцтваў — «Руан».

Беларусы сёння сустракаліся з «Марцінам» і прайгралі 1:5,
прычым «драконы» першымі закінулі шайбу: на 8‑м хвіліне вызначыўся Андрэй Глебаў.

Лік па перыядах: 1:0, 0:3, 0:2.

Увечары ў пятніцу прайшоў матч «Руан» — «Бальцана» - 1:3.

Марцін — 3 балы, Бальцана -- 3, Руан, Керамін — 0.

***

Падапечныя Андрэя Гусава заўтра згуляюць з нармандцамі. Пачатак матчу а 21‑й, у нядзелю - з «Бальцана» (пачатак а 17‑й).

Два гады таму, у студзені 2007 г., мінскае «Юнацтва» выйграла суперфінал Кантынентальнага кубка, што праходзіў ў Венгрыі. А ў 2004 г. «Гомель» заваяваў срэбра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?