То яны ўсе павальна ў хакей гуляюць і па прэзідэнцкім свістку на лыжах кросы шпараць, то ў клініках сваіх змясціцца не могуць... Піша на «Беларускім партызане» Святлана Калінкіна.

Калісьці і ЦК, і Саўмін, і ўсякія заслужаныя дзеячы змяшчаліся ў некалькіх карпусах «лечкамісіі», і пры гэтым усе лічылі, што краінай кіруюць лядачыя старыя наменклатурнікі. Лечкамісія была бяльмом на воку, матэрыялізаваным увасабленнем прывілеяў. Менавіта на хвалі барацьбы з прывілеямі прыйшла да ўлады маладая каманда, ды вось дзівосы — так расхварэліся «маладыя ваўкі», што да ўжо наяўных карпусоў лечкамісіі ім спатрэбіўся і будынак дзіцячай паліклінікі, і памяшканні Інстытуту радыяцыйнай медыцыны. Цяпер вось яшчэ будуюць два велізарныя новыя корпусы. Прычым будуюць проці зімы, у перыяд вострага фінансавага крызісу. Усе сацыяльныя праграмы ўразаюцца, але нішто не перашкодзіла чыноўнікам разбухаць мегабудоўлю бальніцы для саміх сябе.

А калі падумаць, то выходзіць нейкі абсурд! То яны ўсе павальна ў хакей гуляюць і па прэзідэнцкім свістку на лыжах кросы шпараць, то ў клініках сваіх змясціцца не могуць... Ці яны проста з кросу — да дактароў бягуць?! Дык, панове, для дзяржавы гэтыя вашыя забегі задорага абыходзяцца.

Як я разумею: хворыя — лячыцеся і не займайце высокааплатныя месцы. І лепей лячыцеся ў звычайных гарадскіх бальніцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?