Здарэнне адбылося 11 мая.Хлопчык ішоў са школы па ўзбочыне вуліцы Маркава.
Убачыў маму, якая ехала насустрач на ровары. Школьнік не ўпэўніўся ў бяспецы і пайшоў да мамы.
У кіроўцы «Дэу» не ўдалося пазбегнуць сутыкнення. Хлопчык з капота машыны зваліўся на дарогу. З пераломам яго забралі ў бальніцу, паведамляе Рэгіянальная газета.