Галоўны музычны конкурс Еўропы прыцягвае ўвагу не толькі яго прыхільнікаў — букмекерскія канторы ахвотна прымаюць стаўкі і вызначаюць фаварытаў. Мы звярнуліся да Букмекерскай канторы Марафон, каб з іх дапамогай вызначыць галоўных фаварытаў сёлетняга Еўрабачання і ацаніць шанцы беларускі на выхад у фінал і перамогу.

Хто галоўныя фаварыты?

Згодна з каціроўкамі букмекераў, найбольшыя шанцы на перамогу ў Данкана Лоўрэнса з Нідэрландаў. Каэфіцыент на перамогу песні Arcade — 3.50, на пападанне ў тройку — 1.50.

Кліп прадстаўніка Нідэрландаў ужо сабраў на ютубе амаль 8 мільёнаў праглядаў і больш за 25 тысяч каментароў, большасць з якіх ухвальная.

На другі радок эксперты ставяць шведа Ёна Лундвіка. Каэфіцыент на перамогу Швецыі ў сёлетнім Еўрабачанні складае 4.50, а на пападанне ў тройку — 1.75.

Відэа выступу Лундвіка на афіцыйным канале конкурсу карыстаецца значна меншай папулярнасцю за відэа вышэй згаданага прадстаўніка Нідэрландаў — крыху больш за 2,5 мільёна праглядаў.

Адным з фаварытаў Еўрабачання-2019 эксперты таксама бачаць 19-гадовага француза Білала Асані. Каэфіцыент на ягоную перамогу складае 6.50, на траплянне ў тройку — 2.25.

У 2017 годзе Асані аб'явіў пра сваю гомасэксуальнасць. Праз гэта ён атрымаў тысячы абразлівых каментароў, заявіўшы пра ўдзел у французскім адборы на Еўрабачанне.

Але гледачы і журы абралі менавіта яго для ўдзелу ў конкурсе. Паколькі Францыя мінуе паўфіналы і трапляе адразу ў фінал, песню Roi [Кароль] можна лічыць ценявым фаварытам Еўрабачання.

Імавернасць перамогі расіяніна Сяргея Лазарава, які ўжо ездзіў у 2016 годзе на конкурс і заняў трэцяе месца, эксперты Букмекерскай канторы Марафон ацэньваюць каэфіцыентам 7.50.

Калі вы верыце, што прадстаўнік Расіі трапіць у тройку — каэфіцыент 2.40.

Расіянін выступіць у чацвер у другім паўфінале, таму беларуска Zena не зможа разлічваць на галасы расіян, як і Лазараў — на галасы беларусаў.

Замыкае пяцёрку фаварытаў прадстаўнік Азербайджана Чынгіз. Каэфіцыент на ягоную перамогу дасягае 10. 

Упершыню азербайджанцы ўзялі ўдзел у Еўрабачанні ў 2008 годзе і да 2014 года паказвалі выдатныя вынікі: перамога ў 2011-м, другое месца ў 2013-м, трэці радок — у 2009-м.

Але з 2014 года нешта зламалася, у дзясятку найлепшых прадстаўнікі Азербайджана больш не траплялі, а летась наогул не прайшлі ў фінал, чаго дагэтуль ніколі не здаралася.

А што Беларусь?

Букмекерская кантора Марафон ацэньвае шанцы Беларусі на выхад у фінал каэфіцыентам 2.80. Каэфіцыент на тое, што Zena апынецца за бортам фіналу, складае 1.38.

Цікава, што кліп на песню Like it з'явіўся толькі 11 мая і ўжо паспеў выклікаць незадаволенасць у гледачоў праз адсутнасць нейкага ўцямнага сюжэту і прысутнасць рэкламы ў канцы роліка.

Пра перамогу ў агульным конкурсе хочацца ўвогуле не казаць, бо тут каэфіцыент дасягае нябёсаў. Калі вы паставіце на перамогу беларускі 1 рубель, то у выпадку трыумфу атрымаеце 301!

Застаецца толькі набрацца цярпення і дачакацца вечара аўторка, каб паглядзець, ці спраўдзяцца прагнозы і ці зможа беларуска прабіцца ў фінал Еўрабачання-2019, які адбудзецца ў бліжэйшую суботу 18 мая.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?