У міліцыю з заявай звярнулася жанчына, якая распавяла, што напярэдадні ў паліклініцы ў яе скралі гадзіннік коштам 400 рублёў.

Справа была так. Жанчына сядзела ў чарзе для здачы аналізаў і папрасіла паглядзець за яе рэчамі, а таксама за наручным гадзіннікам, які пакінула побач са сваёй сумкай, жанчыну, што сядзела побач. Вярнулася, а побач ні той жанчыны, ні гадзінніка.

Неўзабаве міліцыяй была затрыманая зламысніца. Яна патлумачыла, што гадзіннік ёй спадабаўся, і яна вырашыла яго скрасці, паведамляе сталічная міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0