У Брэсце на вуліцы Куйбышава з'явілася графіці ў гонар Тадэвуша Рэйтана. На ім намаляваны партрэт Рэйтана, а таксама яго самая знакамітая фраза: «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!»

Ураджэнец Берасцейшчыны Рэйтан 22 сакавіка 1773 году разам з Самуэлем Корсакам на сойме Навагрудскага ваяводства быў абраны дэпутатам на Сойм Рэчы Паспалітай і ўдзельнічаў у так званым «раздзяляльным» сойме ў Варшаве. Сумесна з іншымі шляхціцамі Тадэвуш Рэйтан спрабаваў сарваць сойм, каб не дапусціць першага падзелу Рэчы Паспалітай. Калі ўсе сродкі былі вычарпаныя, Тадэвуш Рэйтан, дамагаючыся ад Сойма пратэсту супраць Падзелу, не выпускаў дэпутатаў з залы пасяджэнняў — лёг перад выхадам са словамі: «Забіце мяне, не забівайце Бацькаўшчыну!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0