Мінскі «Керамін» прайграў другі матч суперфіналу Кантынентальнага хакейнага кубку, што 16—18 студзеня праходзіць у французскім Руане.
У суботу мінчукі прайгралі гаспадарам турніру – аднайменнаму «Руану» з лікам 4:6, пры тым што беларусы вялі 4:2. Лік па перыядах: 0:2, 4:0, 0:4. (!)
Нагадаем, што ўчора «Керамін» прайграў славацкаму «Марціну» – 1:5, і пасля сённяшняй паразы страціў нават тэарэтычныя шанцы на перамогу ў турніры.
Сёння прайшоў яшчэ адзін матч. «Марцін» перамог італьянскі «Бальцана» з лікам 7:3.
Такім чынам пасля двух тураў турнірнае становішча наступнае:«Марцін» – 6 (розніца шайбаў 12—4), «Бальцана» – 3 (6—8), «Руан» – 3 (7—7), «Керамін» – 0 (5—11).
Заўтра беларусы згуляюць з «Бальцана», а «Марцін» – з «Руанам».





