Праца Клода Манэ з серыі «Стагі сена» прададзеная на аўкцыёне Sotheby's ў Нью-Ёрку за 110,7 мільёна даляраў. Гэта рэкорд аўкцыённай цэны для карцін гэтага мастака, піша AP.

Палатно Манэ, створанае ў 1890 годзе, стала першай у гісторыі карцінай імпрэсіяністаў, якую прадалі на адкрытых таргах больш чым за 100 мільёнаў даляраў.

Уладальнікі карціны, што выставіўлі яе на таргі, набылі палатно ў 1986 годзе за 2,53 мільёна даляраў. Імя новага ўладальніка традыцыйна не раскрываецца.

«Стагі сена» — адна з самых вядомых серый Клода Манэ. У яе ўваходзяць 25 карцін, напісаных у 1890-1891 гадах недалёка ад дома мастака ў Жыверні. 17 работ з гэтай серыі знаходзяцца ў музеях, астатнімі валодаюць прыватныя асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0