Гэты верш быў напісаны ў 2008 годзе, можна сказаць, адразу пасля таго, як наша ўлада прыняла новы закон 760. Прадпрымальнікі, не хвалюйцеся, і на нашай вуліцы будзе сьвята! Жыве Беларусь! З павагай, Юры зь Менску.
Навіна дня
Беларусь свабодная краіна — навіна дня,
Па тэлебачаньні чую ўсё добра – ха‑ха!
Жыцьцё тут проста — цудоўны рай,
Хочаш ня хочаш — сам выбірай?!
Каб палепшыць жыцьцё, трэба закон прыняць,
У простых працоўных, працу забраць.
Нязгодныя паўсталі, пайшлі мітынгаваць,
Але ёсьць у нас АМАП, каб народ суняць.
Тут не жыцьцё, а дзіўны сон,
Кожны месяц новы закон.
Нязгодных у нас амаль няма,
Вось толькі злая апазіцыя.
Некалькі слоў пра апошні закон,
760 — усім дорыць паклон.
Прадпрымальнікам кажуць: «Хопіць махляваць,
Трэба пайсці і на дзяржаву працаваць».
Прадпрымальнікі, не хвалюйцеся, мае вы сябры,
Разам жывем і ходзім па адной і той жа зямлі.
Калі вас будуць і далей зьневажаць,
Пойдзем усе разам свае правы абараняць.
Тут не жыцьцё, а дзіўны сон,
Кожны месяц новы закон.
Нязгодных у нас амаль няма,
Вось толькі злая апазіцыя.
Колькі год нас не паважаюць?!
Колькі год правы зашчамляюць?!
Але хопіць ужо скажам ім — НЕ!
Калі не, то ўсе апынемся ў труне!
Жадаю ўсім добрага, цудоўнага жыцьця,
Моцнага здароўя, каханьня ды шчасьця.
Каб кожны пражыў больш за 100 гадоў,
Бо мы Беларусы, у нас беларуская кроў!
Тут не жыцьцё, а дзіўны сон,
Кожны месяц новы закон.
Нязгодных у нас амаль няма,
Вось толькі злая апазіцыя.
2008





