Звыш 1,8 тыс. фактаў безгаспадарчасці выявіў Камітэт дзяржаўнага кантролю на аб'ектах сельгаспрадпрыемстваў за два месяцы гэтага года, пасля ўмяшання КДК 72% выяўленых парушэнняў і недахопаў ліквідаваны, паведаміў БелТА начальнік упраўлення кантролю за працай аграпрамысловага комплексу Камітэта дзяржкантролю Валерый Скрыпкін.

«Найбольш тыповыя прыклады — лішак гною на фермах, беспарадак на тэрыторыях мехдвароў, ферм і збожжатакоў, у тым ліку бытавое і будаўнічае смецце, пустазелле, — пералічыў Валерый Скрыпкін. — Так, выяўлена больш за 1,3 тыс. фактаў занавожанасці памяшканняў для жывёлы і прылеглых да фермаў тэрыторый, адсутнасці падсцілачнага матэрыялу, утрымання жывёлы з парушэннем ветэрынарных і заатэхнічных патрабаванняў. Яшчэ больш за 530 выпадкаў неналежнага ўтрымання тэрыторый мехдвароў: не суцэльныя агароджы, тэхніка і металалом захоўваюцца ў беспарадку, шмат смецця, а таксама не падтрымліваецца парадак у падсобных памяшканнях майстэрняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0