Супрацоўніцтва ў кінаіндустрыі і іншых сферах абмеркавалі сёння старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч і ганаровы консул Беларусі ў Мумбаі Лаліт Чакані, паведамляе БелТА.

У найбліжэйшы час на базе «Беларусьфільма» плануецца пачаць здымкі першай індыйскай карціны.

«Разлічваем, што гэты праект стане свайго роду лакаматывам для далейшага партнёрства дзвюх краін у кінаіндустрыі», — адзначыў Лаліт Чакані.

На сустрэчы ганаровы консул распавёў Міхаілу Мясніковічу і аб іншых праектах, якія плануецца рэалізаваць у Беларусі з удзелам індыйскага бізнэсу. У прыватнасці, прапрацоўваецца магчымасць супрацоўніцтва адной з індыйскіх кампаній з Аршанскім ільнокамбінатам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0