Мінскі клуб прайграў усе тры матчы ў суперфінале хакейнага Кантынентальнага кубка.
У нядзелю «Керамін» саступіў «Бальцана» з ганебнымі 1:7.
Такім чынам беларусы вяртаюцца з турніру, не набраўшы ніводнага балу. У пятніцу «Керамін» прайграў славацкаму «Марціну» (1:5), а ў суботу – «Руану» – 4:6.
А заваяваў Кантынентальны кубак "Марцін", які, праўда, прайграў у нядзелю "Руану" - 4:5.
Тры каманды набралі аднолькавую колькасць балаў, і тут адыграла ролю розніца шайбаў у асабістых сустрэчах.
Выніковая табліца: «Марцін» – 6 (розніца шайбаў 16—9), «Руан» – 6 (12—11), «Бальцана» – 6 (13—9), «Керамін» – 0 (6—18).
Перад пачаткам суперфіналу Кантынентальнага беларусаў адносілі да фаварытаў турніру– два гады таму менскае «Юнацтва» на аналагічным фінале перамагла.
***
Пасля паразы на чэмпіянаце свету сярод моладзі ў дывізіёне «В», фіяска ў Руане, з трывогай чакаеш чэмпіянату свету ў Швейцарыі. А раптам і там правал? Можам жа і Венгрыі прайграць (супернікі, як і Канада і Славакія, па групе ў красавіку).





