У Брэсце праваахоўнікі знайшлі труп немаўля на беразе ракі Мухавец, паведамляе СК.

У міліцыю паступіла паведамленне з Брэсцкай гарадской дзіцячай паліклінікі №1. 10 мая з радзільні выпісалі маленькую дзяўчынку, дачку 29-гадовай грамадзянкі Туркменістана. Жанчына з'яўляецца слухачкай курсаў аднаго з універсітэтаў.

Дзяўчынка нарадзілася 17 сакавіка неданошанай і знаходзілася пад наглядам медыкаў. Пасля выпіскі педыятр паліклінікі пайшла на агляд да жанчыны. Дзверы кватэры ніхто не адкрыў, а ў тэлефоннай размове жанчына адмовілася сказаць, дзе знаходзіцца дзіця. Кіраўніцтва лякарні звярнулася ў міліцыю. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі маці. На пытанні аператыўнікаў яна адказвала блытана, называючы адначасова некалькі версій знікнення дачкі.

У выніку жанчына паведаміла, што дзіця памерла ў выніку няшчаснага выпадку. А яна нібыта спалохалася адказнасці і труп пакінула на беразе ракі, але не памятае, дзе менавіта. Праваахоўнікі знайшлі труп дзіцяці. Цела накіравалі на экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0