У Магілёве невядомыя (меркавана, тры цыганы) на «Волзе» з расійскімі нумарамі выкралі інспектара ДАІ. Праз некалькі гадзін ён быў знойдзены забітым. У тэлеграм-канале Nexta з'явіліся фота забітага міліцыянта — раздзетага і са слядамі здзекаў. 

Пра здарэнне першым паведамляе блогер Nexta. Прадстаўніца МУС у эфіры Белтэлерадыёкампаніі пацвердзіла інфармацыю.

Увесь асабовы склад абласнога УУС паднялі па трывозе, а ў рэгіёне ўвялі план «Сірэна». «Волгу» дагэтуль шукаюць. Гаворка ідзе пра аўтамабіль чорнага колеру, нумары — 98-ы рэгіён Расіі. 

mogilev.mvd.gov.by

23-гадовы лейтэнант Патаповіч працаваў у магілёўскім раёне Чапаеўка пешшу і, як мяркуецца, спыніў гэтую «Волгу», каб даехаць да месца ДТЗ.

У 18:27 ён даслаў паведамленне ў вайберы: «Тэрмінова. Чорная «Волга». Тры цыганы. Рэгістрацыйны знак — рускі». Пасля гэтага лейтэнант знік.

Праз некалькі гадзін пад Магілёвам быў знойдзены труп.

Як паведамілі Tut.by у паліцыі Смаленскай вобласці, аўтамабіль пакуль што не заязджаў на тэрыторыю Расіі — арыенціроўкі на яго перадалі ўсім супрацоўнікам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру