Упершыню ў гісторыі беларускага телеграма канал набраў 50 000 падпісчыкаў. Гэта «Нехта» — канал, створаны 20-гадовым Сцяпанам Пуцілам.

Пуціла вучыўся ў польскім універсітэце, калі стварыў папулярны Ютуб-канал Нехта з сатырычнымі відэа, поўнымі рэзкай крытыкі Аляксандра Лукашэнкі.

Канал за два гады набраў 248 тысяч падпісантаў, а яго відэа набіраюць мільёны праглядаў — адзіны такі выпадак у Беларусі.

У сваім тэлеграм-канале Нехта публікуе скандальныя навіны, злівы і чуткі. Скачок папулярнасці ў яго здарыўся ў апошнія дні. Спачатку — пасля публікацыі папулярнага Ютуб-фільма «Самое ЖЁСТКОЕ решение Лукашенко». І асабліва — пасля таго як «Нехта» стаў публікаваць паведамленні з унутраных рассылак міліцыі па шакуючым забойстве даішніка ў Магілёве.

Відэа за двое сутак набрала 680 тысяч праглядаў. А лічба падпісчыкаў тэлеграм-канала з 9 мая вырасла з 33 да 52 тысяч.

Чытайце таксама:

тэлеграм-канал Нашай Нівы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?