Прэм'ер-міністр Сяргей Румас правядзе сустрэчу са старшынёй урада РФ Дзмітрыем Мядзведзевым на наступным тыдні ў Маскве, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.

«На наступным тыдні запланаваны рабочы візіт Сяргея Румаса ў Маскву для перамоваў з расійскім калегам», — паведамілі ў прэс-службе.

На сустрэчы будуць абмяркоўвацца пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Як паведамлялі раней ва ўрадзе РФ, будзе разглядацца нафтавая праблематыка.