Верталёт МНС скінуў стабілізатар самалёта Ту-154, які транспартаваўся, каля Нацыянальнага аэрапорта Мінск, ніхто не пацярпеў, паведамляе МНС.

Пры пераносе частак фюзеляжа самалёта Ту-154 з тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск з-за моцнага разгойдвання грузу экіпаж верталёта Мі-26 ацаніў абстаноўку і скінуў яго за населеным пунктам. Пацярпелых і разбурэнняў няма.

Часткі фюзеляжаў самалётаў выкарыстоўваюцца ў якасці трэнажораў для падрыхтоўкі розных спецыялістаў.

Відэа інцыдэнту з'явілася ў тэлеграм-канале Nexta.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0