«Эканамічная мэтазгоднасць — найбольш важны стымул для развіцця стасункаў», ‑‑ заявіў кіраўнік Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка назваў Еўрасаюз найбуйнейшым эканамічным і інвестыцыйным партнёрам, перадае Радыё Свабода на спасылкай на Інтэрфакс.
Беларусь гатовая працягваць канструктыўны дыялог з ЕС на аснове прынцыпаў узаемнай павагі і роўнасці бакоў, заявіў ён.
«У апошні час з Еўрасаюзам, амерыканцамі намецілася тэндэнцыя да разумення, паляпшэння нашых стасункаў», — зазначыў Лукашэнка.
«Апошняе выдзяленне крэдыту Міжнароднага валютнага фонду, перамовы з Сусветным банкам — гэта сведчанне таго, што мы нешта рабілі правільна», дадаў ён.
Сёння Лукашэнка прыняў даверчыя лісты ў кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэля Пінту Тэйшэйры.
0
0
0
0
0
0