Кіраўнік Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка і прадстаўнік дэлегацыі Анголы. Фота: vpk.gov.by

Кіраўнік Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка і прадстаўнік дэлегацыі Анголы. Фота: vpk.gov.by

Каля 30 знешнеэканамічных дамоваў у сферы ўзбраення і ваенна-тэхнічнай маёмасці на суму каля $200 мільёнаў падпісана на IX Міжнароднай выставе MILEX 2019, якая завяршылася 18 мая ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце.

Выстава перасягнула папярэднія па колькасці экспанентаў і ліку замежных дэлегацый. Агульная плошча склала каля 20 тысяч квадратных метраў, на якіх размясцілася больш за 4 тысячы экспанатаў.

Самыя маштабныя экспазіцыі разгарнулі Беларусь (каля 100 экспанентаў), Расія, якую прадстаўлялі больш за 40 вядучых абаронных навуковых і вытворчых прадпрыемстваў і кампаній, Казахстан (7 абаронных кампаній) і Кітай (3 кампаніі)».

Выставу наведалі 59 афіцыйных дэлегацый з 35 дзяржаў свету. Пры гэтым дэлегацыі Бахрэйна, Балгарыі, Замбіі, Зімбабвэ, Лаоса, Чэхіі і Эрытрэі наведалі выставу ўпершыню.

Адметнай асаблівасцю MILEX-2019 стала цікавасць замежных дэлегацый да распрацовак, заснаваных на IT-тэхналогіях і праграмным забеспячэнні. Робататэхніка паветранага і наземнага базіравання, сродкі процідзеяння малапамерным паветраным цэлям, сістэмы агнявога паражэння, стралковая зброя, сродкі комплекснага супрацьдзеяння высокадакладнай зброі, а таксама магчымасці беларускіх прадпрыемстваў па правядзенні рамонту і мадэрнізацыі авіяцыйнай і бранятанкавай тэхнікі, сродкаў супрацьпаветранай абароны.

На гэтым фоне той факт, што кожны год на ўзбраенне ў Беларусі прымаецца каля 10 новых узораў ўзбраення і вайсковай тэхнікі, з'яўляецца паказчыкам ўзроўня развіцця навукі і тэхналогій у арганізацыях ВПК.

Выстава спрыяла ўмацаванню міжнароднага аўтарытэту краіны як вытворцы і пастаўшчыка прадукцыі вайсковага прызначэння.

На пляцоўцы каля «Мінск-Арэны» з'явіліся найлепшыя ўзоры вайсковай тэхнікі ФОТЫ

Упершыню паказаны беларускі зенітны комплекс «Бук-МБ3К» ФОТА

Як выглядае мадэрновая міліцэйская машына для разгону дэманстрацый ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0